Главное управление здравоохранения Минского облисполкома

Главное управление здравоохранения Минского облисполкома

Официальный сайт

1 сентября - День знаний в Молодечненском государственном медицинском колледже

1 верасня адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку навучальнага года. Першакурснiкi былi запрошаны ў актавы зал каледжана на галоўнае свята верасня – Дзень ведаў.

Навучэнцаў павiтала начальнiк аддзела кадраў i мабiлiзацыйнай работы галоўнага ўпраўлення аховы здароўя мiнаблвыканкама Гучко Н.Т.

Другакурснiкi пазнаёмiлi з тэмай першага вераснёўскага уроку 2017 года «Навуковая творчасць моладзi сёння – паспяховае развiцце i росквiт Беларусi заўтра».

Адбылася выдатная традыцыя каледжа – перадача крышталёвай падковы першакурснiку, якi паказаў найбольшы бал дакумента аб адукацыi пры паступленнi. У гэтым годзе пераходзячы прыз атрымала Iеўлева Анастасiя.

Загадчык аддзялення «лячэбная справа» i выкладчык дысцыплiны «сестрынская справа i манiпуляцыйная тэхнiка» Асiповiч А.М. будучых медыкаў пазнаёмiла з важным атрыбутам iх прафесiйнага жыцця – белым халатам.

Таксама павiншавала навучэнцаў каледжа намеснiк старшынi Мiнскай абласной арганiзацыi Беларускага прафсаюза працаўнiкоў аховы здароўя Зязетка Н.А., якая абагульнiла, што ўсiх нас аб’ядноўвае адна маара – быць выдатным чалавекам i прафесiяналам.

Вядучыя свята традыцыйна ўзгадалi натхняючыя i ў Год навукi вельмi дарэчныя словы Янкi Купалы:

Сябры! Вялiкая дарога чакае нас i Родны край. Пара настала – працы многа – навукi семя засявай!