Главное управление здравоохранения Минского облисполкома

Главное управление по здравоохранению Минского облисполкома

Официальный сайт

1-е верасня ў Маладзечанскім дзяржаўным медыцынскім каледжы

1 верасня ў каледжы прайшло галоўнае свята верасня - Дзень ведаў! Прывiтаў i павiншаваў першакуснiкаў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Вiшнявецкi Мiхаiл Лявонцьевiч.

Усведамленне сябе грамадзянамi Беларусi, добры гонар «людзьмi звацца», разуменне непаўторнасцi i самабытнасцi гiсторыi i культуры нашай Радзiмы – той падмурак, на якiм трымаецца мiр Беларусi. Гэтыя думкi гучалi ў рамках тэмы першага вераснёўскага ўроку «Нам этот мир завещано беречь».

Упершыню за гiсторыю каледжа сфармiрована 7 груп на першым курсе. Гэта сведчанне не толькi высокага статусу прафесii медработнiка, але ж i падцверджанне высокiх чалавечых якасцей маладых людзей, якiя выбiраюць высокародную справу свайго жыцця.

Высокi бал атэстату навабранцаў 2016 года не можа не радаваць, а яны, у сваю чаргу, з годнасцю падтрымаюць лепшыя традыцыi нашай ўстановы.

Крышталёвую падкову на ўдачу атрымалi першакурснiцы. У бягучым годзе – гэта дзве залатыя медалiсткi – Касандровiч Вiкторыя i Крыжэўская Кацярына.

Выкладчыца сестрынскай справы i манiпуяцыйнай тэхнiкi Карповiч Надзея Вiктараўна з гонарам прапанавала найважнейшае знаёмства першакурснiкаў з белым халатам.

Прыгожымi i яскравымi былi натхняючыя песнi ў выкананнi Паўлоўскай Кацярына (ФА-22).

I напрыканцы традыцыйна прагучалi натхняючыя словы Янкi Купалы:

Сябры! Вялiкая дарога чакае нас i родны край!

Пара настала - працы многа! Навукi семя засявай!