Падарунак для немаўляці
Добрай традыцыяй стала віншаваць парадзіх, чые дзеткі з'явіліся на свет напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сёння, у рамках абласной акцыі "Падарунак для немаўляці", Таццяна Клішэвіч, першы сакратар Мінскага АК ГА "БРСМ", і Кацярына Пахомава, першы сакратар Мінскага РК ГА "БРСМ", павіншавалі мам, якія нарадзілі напярэдадні свята.
Новыя грамадзяне і будучыя патрыёты - лепшы падарунак для нашай краіны ў такое вялікае свята!